У Гродне праз суд ліквідуюць краязнаўчае таварыства "Коматава"

Царква ў Коматава / fotokto.ru
Царква ў Коматава / fotokto.ru

У Гродне 22 красавіка адбудзецца суд па позве аб ліквідацыі Гродзенскага грамадскага аб'яднання "Краязнаўчае таварыства — Коматава", паведамляюць праваабаронцы. "Ліквідаваць" краязнаўцаў просіць Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

"Коматава" існуе з 2011 года, калі ў рэгіёне рыхтаваўся пуск Гродзенскай ГЭС, і наваколлям каля вёскі Коматава пагражала затапленне. Усе гэтыя гады таварыства займалася вывучэннем гісторыі мясцовых цэркваў і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны. Кіраваў арганізацыяй ураджэнец Коматава краязнаўца Васіль Сёмка. У 2020 годзе ў яго камандзе было 14 чалавек.

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі пачалося татальнае знішчэнне ўсіх няўрадавых грамадскіх аб'яднанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі