У Гродне п’яная кіроўца сцвярджала, што знаходзіцца ў “цвярозым розуме”
У Гродне п’яная кіроўца сцвярджала, што знаходзіцца ў “цвярозым розуме”. Пры гэтым утрыманне алкаголю ў парушальніцы перавышала гранічна дапушчальнае больш чым у восем разоў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 5 лютага. ДАІшнікі спынілі аўтамабіль “Аўдзі” пасля таго, як пабачылі, што кіроўца не прапусціла пешахода. Жанчына сцвярджала, што яна цвярозая, піла толькі заспакойлівыя лекавыя прэпараты. Пры гэтым утрыманне алкаголю ў парушальніцы перавышала гранічна дапушчальнае больш чым у восем разоў.
У пратаколе кіроўца ўласнаручна напісала: “Я знаходжуся ў цвярозым розуме. З-за стрэсавага стану маю неўраўнаважанасць свайго ўнутранага стану. Ужо на працягу 2-х дзён ужываю валакардзін, валяр’яну, сардэчныя кроплі, з-за чаго маю цвярозы розум, але неўраўнаважанасць у зносінах з інспектарамі ГБДД”.
Жанчына будзе аштрафаваная і на тры гады страціць права на кіраванне аўтамабілем.