У Гродне рабілі дронаў, якія перавозілі кантрабандныя цыгарэты

У Гродне рабілі дронаў, якія перавозілі кантрабандныя цыгарэты

У Гродне некалькі чалавек выраблялі і прадавалі дроны, якія здольныя былі перамяшчаць праз мяжу кантрабандныя цыгарэты. Кліентаў вытворцы такіх беспілотнікаў шукалі праз інтэрнэт.

Вытворцаў высачыла і затрымала міліцыя метадам праверачнай закупкі, паведамляе ТРК “Гродна”.

Кошт грузавога дрона — 7200 долараў, ён здольны падымаць у паветра 20 кг (каля 80 блокаў цыгарэт) і ляцець на адлегласць да 10 км. Кіраванне беспілотнікам ажыццяўлялася праз ноўтбук і GPS-навігацыю.

Пасля затрымання вытворцаў дзіва-тэхнікі, знайшлі і пакупнікоў, якія перасоўвалі такім спосабам кантрабанду ў Польшчу і Літву.

Распачатая крымінальная справа за замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Вытворцам “дронаў-кантрабандыстаў” паградае да 3 гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі