У Гродне шукаюць 7-класніка, які ўчора не вярнуўся дахаты (фота)
У Гродне шукаюць 7-класніка адной з мясцовых школ, які ўчора не вярнуўся дадому. Міліцыя распаўсюдзіла фатаграфіі Арцёма і яго прыкметы. На выгляд яму 13 гадоў, рост — каля 150 сантыметраў. Быў апрануты ў шэрыя спартыўныя штаны "Адыдас" з чорнымі палоскамі, красоўкі чорнага колеру з белымі палоскамі, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.