У Гродне святар чытае малітвы школьнікам, у Стоўбцах — асвячае першакласнікаў

У Гродне святар чытае малітвы школьнікам, у Стоўбцах — асвячае першакласнікаў

Адразу ў некалькіх беларускіх школах на лінейках 1 верасня чамусьці выступалі святары праваслаўнай царквы. У Стоўбцах святар нават асвяціў першакласнікаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла жыхарка Стоўбцаў Ганна, якая суправаджала пляменніка на лінейцы.

Ганна: “Гэты святар заўсёды там бывае на лінейках. Ён сказаў некалькі словаў, параіў вучням заўжды заставацца людзьмі. А потым абыходзіў першакласнікаў і пырскаў на іх святой вадой”.

У Гродне, у 11-й школе, святар чытаў малітвы вучням. Пры тым, што ў гэтым горадзе жыве шмат каталікоў.

Такія дзіўныя лінейкі здзівілі не толькі карыстальнікаў фэйсбука і журналістаў, але нават супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі. Там адказалі, што “рэлігія не мае дачынення да сярэдняй адукацыі. Калі гэта не царкоўна-прыходская школа”.

І дадалі, што святар можа прысутнічаць як бацька аднаго з вучняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі