У Гродне тры чалавекі атруціліся сушанымі мухаморамі
Мухамор, ілюстрацыйнае фота
Ад пачатку года ў Гродне тры чалавекі атруціліся сушанымі мухаморамі, паведамляе "Гродна Плюс".
У Гродзенскую бальніцу хуткай меддапамогі паступаюць, як правіла, пацыенты з лёгкай або сярэдняй ступенню атручэння. Аднак бываюць і выпадкі з цяжкімі наступствамі, дзе гаворка ідзе пра жыццё пацыента.
Загадчык аддзялення таксікалогіі Антон Бах кажа, што сёлета да іх паступілі некалькі людзей, якія атруціліся не свежымі, а менавіта сушанымі мухаморамі: "Вельмі папулярная цяпер назва — мікрадозінг. Заказваюць з розных інтэрнэт-рэсурсаў, купляюць гэтыя грыбы і паволі, маленькімі, як яны распавядаюць, дазіровачкамі ўжываюць. І гэтага дастаткова для таго, каб трапіць да нас на рэанімацыйны ложак і прабыць тут дзень, два, а то і больш".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.