У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)

У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)

У Гродне ў аўтааварыі загінуў прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі, ксёндз Тадэвуш Вышынскі. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіла кіраўніцтва навучальнай установы.

Паводле ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, 86-гадовы святар ехаў на “Фольксвагене” па вуліцы Белуша і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машына выскачыла з праезнай часткі і ўрэзалася ў дрэва. Слядоў тармажэння не знайшлі, мяркуецца, што аўтамабіль рухаўся на высокай хуткасці.

Медыкі брыгады хуткай дапамогі спрабавалі рэанімаваць святара, аднак не змаглі ўратаваць яму жыццё. Сярод версіяў здарэння — кепскае самаадчуванне кіроўцы.

Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся ў 1930 годзе ў Польшчы. У Гродна ён прыехаў у 1992 годзе і з таго часу выкладаў у мясцовай Вышэйшай духоўнай семінарыі.

 

У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі