У Гродне вынайшлі "кілбасуп". Ёсць розныя смакі — у тым ліку і флякі

"Кілбасуп" ад мясакамбіната з Гродна
"Кілбасуп" ад мясакамбіната з Гродна

У Беларусі вынайшлі "кілбасуп". Першую страву ва ўпакоўцы, у якой мы прызвычаіліся бачыць вараную кілбасу, вырабляе Гродзенскі мясакамбінат.

Унутры гэтай "кілбасы" — бульён-жэле, гародніна і мяса. Ёсць розныя смакі: расольнік з мясам, флячкі, суп з курыцай, суп з гароднінай.

Спосаб прыгатавання вельмі просты: разрэзаў, зняў упакоўку паклаў у рондаль з вадой (паўлітра вады на адзін "кілбасуп", падагрэў. І суп гатовы!

Чытачы Еўрарадыё пішуць, што падобныя "кілбасы" распаўсюджаныя ў Польшчы. Там у такім выглядзе прадаюцца флякі. Цікава, што яны ёсць і сярод смакаў, якія прапануе мясакамбінат у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі