Міфы і рэчаіснасць беларускай кухні. Раскрыем таямніцы
Існуе меркаванне, што беларуская кухня — сціплы набор простых і сытных сялянскіх рэцэптаў, не здольных упісацца ў сучасныя рэстаранныя меню. Аднак сярод разнастайнасці беларускіх рэцэптаў можна знайсці практычна ўсё. Пераканацца ў гэтым проста: 24 студзеня ў 18 гадзін у краме "Акадэмічная кніга" адбудзецца аўтограф-сесія гісторыка беларускай кухні Алеся Белага з нагоды выхаду кнігі “Белорусская кухня. Гастрономический путеводитель”.
Ці сапраўды традыцыйная беларуская кухня абмяжоўваецца невялікім спісам блюд? Ці можа беларуская кухня годна выглядаць на фоне знаных сусветных кухань? Здаровае харчаванне і традыцыйныя беларускія рэцэпты — гэта магчыма?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык беларускай кухні Алесь Белы.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.