У Гродне запрацуе аўтаматызаваная сістэма пракату ровараў

У Гродне запрацуе аўтаматызаваная сістэма пракату ровараў

У Гродне запрацуе першая аўтаматызаваная сістэма пракату ровараў у нашай краіне. У траўні пачнецца яе вялікі тэст-драйв, для чаго набяруць каля сотні валанцёраў. На працягу месяца яны бясплатна будуць абкатваць ровары, а пасля выкажуць заўвагі і прапановы. Як інфармуе "Беларусь сегодня", на поўную магутнасць аўтаматызаваны пракат можа запрацаваць ужо гэтым летам.

Гродзенцы вырашылі скарыстацца досведам шэрагу краін ЕС. Было створана мабільнае прыкладанне, якое дазваляе не вяртаць ровар у тое месца, дзе яго ўзялі на пракат, а пакінуць у іншым. Гэта, безумоўна, зручна для людзей. Праект стартуе з сямі кропак арэнды і будзе пашырацца. Ён мае падтрымку мясцовых уладаў.

У бліжэйшай будучыні чакаецца запуск падобнай сістэмы і ў Мінску, дзе налічваецца каля 800 тысяч аматараў экалагічнага віда транспарту. Агулам беларусы валодаюць 1,5 млн ровараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі