У Гродне званок у ДАІ дапамог затрымаць вельмі п’янага кіроўцу

У Гродне званок у ДАІ дапамог затрымаць вельмі п’янага кіроўцу

У Гродне затрымалі п’янага кіроўцу дзякуючы званку пільнай жыхаркі. Жанчына заўважыла, што ў раёне плошчы Леніна аўтамабіль Audi ездзіць па бардзюрах і западозрыла, што шафёр у неадэкватным стане. Яна звязалася з праваахоўнікамі.

Калі аўтамабіліста затрымала ДАІ, ён сказаў, што выпіў на працы каля 150 грамаў гарэлкі і называў свой стан "нармальным". Аднак медыцынскі агляд выявіў утрыманне алкаголю ў крыві, якое ў дзевяць разоў перавышала максімальна дапушчальнае значэнне.

Кіроўцу пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і штраф да 21 мільёна рублёў, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі