У Гродне з'явяцца лаўкі каралёў Стэфана Баторыя і Станіслава-Аўгуста (фота)
6 жніўня ў гродзенскім маёнтку Каробчыцы сабраліся разьбяры па дрэве з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
Тут адкрыўся пленэр "Нашы славутыя землякі". Кожны майстар створыць лаўку, прысвечаную людзям, якія зрабілі свой унёсак у гісторыю горада. У іх ліку такія вядомыя асобы, як пісьменніца Эліза Ажэшка, каралі Стэфан Баторый і Станіслаў-Аўгуст Панятоўскы ды іншыя.
Праца працягнецца да 15 жніўня.