У Гродзенскім раёне рыбак праваліўся пад лёд (фота)

У Гродзенскім раёне рыбак праваліўся пад лёд (фота)

Ля вёскі Белякоўшчына пад Гродна ледзь не патануў рыбак. Мужчына вудзіў рыбу на возеры і праваліўся пад лёд. Інцыдэнт адбыўся ўдзень 13 лютага.

Паведамленне пра тое, што чалавек знаходзіцца ў небяспецы, паступіла ад вартаўніка звалкі “Белякоўшчына”, які стаў сведкам здарэння.

На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і дасталі пацярпелага пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі. Мужчына быў шпіталізаваны з Скідальскую раённую лякарню з агульным пераахаладжэннем.

МНС нагадвае, што ў цяперашніх умовах надвор’я рыбалка з лёду і проста выхад на лёд нясуць смяротную небяспеку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі