У Грузіі кіроўная партыя вылучыла кандыдатам у прэзідэнты былога футбаліста

Міхаіл Кавелашвілі

Міхаіл Кавелашвілі / kavkaz-uzel.eu

У Грузіі кіроўная партыя "Грузінская мара" вылучыла кандыдатам у прэзідэнты былога футбаліста Міхаіла Кавелашвілі. Адбываецца гэта на фоне пратэстаў апазіцыі, якая патрабуе правядзення паўторных парламенцкіх выбараў, і якую падтрымала цяперашняя прэзідэнтка Саломе Зурабішвілі. Яна займае пасаду з 2018 года і будзе выконваць свае абавязкі да дня інаўгурацыі новага прэзідэнта. 26 лістапада парламент, у якім цяпер толькі праўладныя дэпутаты, прызначыў прэзідэнцкія выбары на 14 снежня (упершыню прэзідэнта будзе выбіраць не насельніцтва, а калегія выбаршчыкаў, дзе праўладная партыя мае большасць), піша kavkaz-uzel.eu.

Кавелашвілі 53 гады. Ён — былы нападаючы зборнай Грузіі (1991 — 2002), гуляў на радзіме, а пасля ў Вялікабрытаніі (за "Манчэстар Сіці"), Швейцарыі. Пасля заканчэння кар'еры футбаліста пайшоў у палітыку. Дэпутат парламента Грузіі з 2016 года. У 2022-м выйшаў з "Грузінскай мары" і далучыўся да саюзнай ёй "Сіле народа". Кандыдата ў прэзідэнты прадставіў кіраўнік "Грузінскай мары" Бідзіна Іванішвілі.

Міхаіла Кавелашвілі называюць кансерватыўным палітыкам, "апантаным антызаходнікам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі