У Гурэнкі спыталі, ці верыць ён афіцыйнай беларускай статыстыцы па каранавірусе

У Гурэнкі спыталі, ці верыць ён афіцыйнай беларускай статыстыцы па каранавірусе

Галоўны трэнер футбольнага мінскага "Дынама" Сяргей Гурэнка распавёў расійскім журналістам пра сітуацыю ў нашай краіне.

"У горадзе стала менш машын, няма турыстаў, — так апісвае сённяшні Мінск Гурэнка ў інтэрв'ю sovsport.ru. — І прахожых стала менш. У школьнікаў цяпер канікулы, але з дома яны не выходзяць. Я і сам туды [у горад] рэдка выбіраюся".

Па словах беларускага трэнера, страху ў людзей няма, але з'явілася "адказнасць за здароўе — сваё і навакольных". "Рэгулярна мыем рукі, пазбягаем лішніх кантактаў", — распавядае ён.

У Сяргея Гурэнкі спыталі, ці верыць ён афіцыйнай беларускай статыстыцы па каранавірусе (на ўчорашні дзень — 152 выпадкі заражэння). "Ні ў чым нельга быць упэўненым на сто адсоткаў, — кажа Гурэнка. — ...Не трэба думаць, што Беларусь — настолькі закрытая краіна, што тут можна схаваць любую інфармацыю. Нічога падобнага".

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" лічыць, што "калі б бальніцы былі перапоўнены, гэта прасачылася б у СМІ". "А калі такога няма, значыць, дзяржава кантралюе сітуацыю", — заявіў Сяргей Гурэнка. У яго спыталі пра параду Аляксандра Лукашэнкі змагацца з каранавірусам гарэлкай. "Думаю, што гэта быў жарт, — кажа трэнер. — Не трэба ўсур'ёз такія словы ўспрымаць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі