У Харкаве адбыўся выбух падчас Марша еднасці, ёсць загінулыя (фота, відэа)

У Харкаве адбыўся выбух побач з Палацам спорту. Актывісты планавалі прайсці Маршам еднасці ў напрамку плошчы Свабоды, але прайшлі літаральна 100 метраў, калі адбыўся выбух.

На дадзены момант вядома пра двух загінулых, піша Грамадскае-ТБ. Гэту інфармацыю пацвердзіла МУС Украіны. Выбух кваліфікавалі як тэракт. СМІ паведамляюць пра трох загінулых і каля 10 параненых.

Сярод пацярпелых міліцыянеры і актывісты. На месцы працуюць медыкі.

Па словах відавочцаў, якія перадае dozor.kharkov.ua, выбуховая прылада была выкінутая з аўтамабіля, які праязджаў міма.

Каля сотні чалавек выйшлі на марш у Харкаве ў гадавіну Еўрамайдана. Марш еднасці праходзіць таксама ў Кіеве. У ім плануюць прыняць удзел кіраўнікі Нямеччыны, Польшчы, Літвы, Грузіі, Малдовы, Славакіі і прэзідэнт ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі