У Хоцімску часова дэмантуюць помнік Леніну

У гарадскім пасёлку Хоцімск на Магілёўшчыне часова дэмантуюць помнік Леніну. Кіраўніцтва раёна папрасіла ўсіх жыхароў Хоцімшчыны паставіцца да падзеі з разуменнем, а таксама "без трывогі і панікі прыняць гэты факт”.

Раённая газета “Шлях Кастрычніка” паведамляе: калі пачаўся рамонт помніка, выявілася, што ў ім неабходна замяніць п'едэстал на новы. Цяпер хоцімскія ўлады шукаюць грошы на рамонт і рыхтуюць неабходную праектна-тэхнічную дакументацыю. Паведамляецца, што дэмантаж помніка будзе часовым і пасля завяршэння рамонту вернецца на месца.

Чаму ўлады Хоцімскага раёна вырашылі, што часовы дэмантаж помніка выкліча ў насельніцтва раёна трывогу і паніку, застаецца толькі здагадвацца, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Фота — “Шлях Кастрычніка”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі