У хутара Шаблі з’явіўся ўласны сайт

Цяпер старонка shabli.by знаходзіцца на стадыі запаўнення.

“Нягледзячы на ўсе апошнія падзеі, "Шаблі" працягваюць развівацца і вось нарэшце ў хутара з’явіўся сайт, — каментуе саарганізатар мерапрыемстваў хутара Ян Бусел. — Цяпер сайт “заточаны” пад фестываль “Вольнае паветра”. Але пасля фэсту ён будзе распавядаць выключна пра жыццё хутара, новаўвядзенні і г.д.”.

Ужо цяпер на сайце можна пачытаць апісанне Шаблёў, паглядзець фота з розных мерапрыемстваў, даведацца як дабрацца да хутара і, натуральна, пазнаёміцца з фестывальнымі навінамі. Дарэчы, да забаваў “Вольнага паветра” далучылася студыя этнічнай пластыкі Марыі ЮрынайKetri”, якая адаптуе і аб’ядноўвае элементы музычна-танцавальных традыцый розных часоў і культур.

Нагадаем, шосты фестываль “Вольнае паветра” пройдзе 24 жніўня. На дзвюх сцэнах выступяць выканаўцы з Германіі, Расіі, Бураціі, Курдыстана ды Беларусі. Хэдлайнерам стане нямецкі эксперыментальны гурт Feindrehstar.

Квіткі каштуюць 130 тыс. У жніўні яны падаражэюць да 160 тыс., а ў дзень фестывалю будуць каштаваць ужо 200 тыс.

Даведкі: +37529-140-8000

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі