У Інданэзіі ўвялі крымінальную адказнасць за секс па-за шлюбам
Джакарта, Інданэзія / Reuters
У Інданэзіі ўвялі крымінальную адказнасць за секс па-за шлюбам. Забарона будзе распаўсюджвацца і на замежнікаў, піша apnews.com.
Новаўвядзенне ўтрымліваецца ў новым крымінальным кодэксе, які ў аўторак аднагалосна ўхваліў парламент Інданэзіі. За секс па-за шлюбам пагражае да аднаго года пазбаўлення волі. Караецца і сужыццё да шлюбу — да шасці месяцаў турмы. Забаронена прапаганда сродкаў кантрацэпцыі. Кодэкс захоўвае ранейшую крымінальную адказнасць за аборт. Жыхарам Інданэзіі нельга будзе абражаць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, інакш іх на тры гады адправяць за краты.
Новыя патрабаванні яшчэ не пачалі дзейнічаць, паколькі кодэкс мусіць падпісаць прэзідэнт. Таксама прадугледжаны трохгадовы пераходны перыяд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.