У інтэрнэце з'явіўся спіс "пратэставых" двароў Мінска

У інтэрнэце з'явіўся спіс "пратэставых" двароў Мінска

43 участкі Мінска будуць кантраляваць сілавікі. Поўны пералік тэрыторыяў, дзе будзе ўзмоцнены кантроль, з'явіўся ў Telegram-канале "Нік і Майк".

У гэты спіс трапілі Плошча Перамен, тэрыторыя каля зубра на праспекце Дзяржынскага, горка паблізу ПВТ, універсам "Рыга", плошча Якуба Коласа, жылыя комплексы "Каскад" і "Магістр".

Напярэдадні намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран заявіў, што ўлады пачынаюць барацьбу з пратэставымі дварамі. "Прадугледжваецца канцэнтрацыя намаганняў на тэрыторыях, якія найбольш схільныя да ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян, псавання маёмасці", — сказаў чыноўнік. У кожным раёне вылучаць па 3-6 месцаў, дзе будуць арганізаваныя дзяжурствы службаў і замацуюць службовых асобаў з ліку кіраўнікоў арганізацый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі