У Іране хочуць забараніць хатніх жывёл, бо яны сімвалізуюць Захад
Парламент Ірана разглядае законапраект, згодна з якім валодаць хатнімі жывёламі можна будзе толькі арымаўшы дазвол, піша BBC.
Дзеля таго, каб завесці сабаку ці котку, трэба будзе звярнуцца ў адмысловы ўрадавы камітэт. Пры гэтым за "ўвоз, куплю і продаж, перавозку і ўтрыманне" любых хатніх гадаванцаў, аж да трусікаў і чарапах, прадугледжваецца штраф прыкладна ў 800 долараў.
Аказваецца, у ісламскай традыцыі сабак лічаць "бруднымі" жывёламі. У вачах рэжыму яны сімвалізуюць Захад і ягоны лад жыцця, які іранскія ўлады доўга спрабавалі выкараніць.
Цяпер у краіне пачалося сапраўднае паляванне на хатніх жывёл. Людзі баяцца выводзіць сабак і котак на вуліцу, бо іх могуць арыштаваць. Нядаўна мясцовая паліцыя назвала выгул сабак у парках злачынствам. Іх уладальнікаў затрымліваюць, а жывёлак звозяць у адмысловую "турму" для хатніх любімцаў.
"Жывёл трымаюць пад адкрытым небам без нармальнай ежы і вады, а ва ўладальнікаў з'яўляецца мноства праблем з законам", — цытуе выданне словы ветэрынара з Тэгерана Ашкана Шамірані.
Забарону на выгул сабак іранскія ўлады тлумачаць неабходнасцю "абараніць грамадскую бяспеку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.