У Іспаніі правядуць эксгумацыю парэшткаў Сальвадора Далі

У Іспаніі правядуць эксгумацыю парэшткаў Сальвадора Далі

У Мадрыдзе суд прыняў рашэнне пра эксгумацыю парэшткаў знакамітага мастака Сальвадора Далі (1904 — 1989). Прычына — неабходнасць устанавіць бацькоўства. Іск падала Марыя Пілар Абель Марцінэс, якая ўжо дзесяць гадоў спрабуе даказаць, што яна — біялагічная дачка Далі. Нібыта, ёй распавяла маці пра тайныя адносіны з мастаком у 1955 годзе, за год да нараджэння Абель.

Будзе праведзена экспертыза ДНК. Чакаецца, што эксгумацыя можа адбыцца ўжо ў ліпені, інфармуе сайт meduza.io. Цела мастака, у адпаведнасці з яго тэстамантам, было замураванае ў падлогу аднаго з пакояў тэатра-музея ў горадзе Фігарасе (Далі хацеў, каб па яго магіле хадзілі людзі).

Калі Марыя Пілар Абель Марцінэс зможа даказаць, што з’яўляецца дачкой Сальвадора Далі, яна атрымае права на яго прозвішча і творчую спадчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі