У Італіі арыштавалі больш за 50 меркаваных мафіёзі
Італьянская паліцыя заявіла пра найбуйнейшую ў гісторыі аперацыю па барацьбе з мафіяй у Рыме і яго прыгарадах.
Паведамляецца, што ў выніку аперацыі затрыманыя больш за 50 чалавек. Шмат каго з іх падазраюць у датычнасці да сеткі па распаўсюдзе наркотыкаў у сталіцы Італіі ды яе наваколлях.
У аперацыі бралі ўдзел 500 паліцыянтаў, сабакі, верталёт і берагавы патруль, адзначае ВВС.
Адначасова паліцыя правяла аперацыю па затрыманні мафіёзі на поўдні Італіі, у Калабрыі.
Фота — grani.lv