У Італіі судна з мігрантамі на борце разбілася аб скалы — 58 чалавек загінулі
У Італіі судна з мігрантамі на борце разбілася аб скалы / reuters.com
На паўднёвым узбярэжжы Італіі судна з мігрантамі разбілася аб скалы. Загінула 58 чалавек, сярод якіх былі дзеці. 81 чалавек выжыў. 22 з іх дастаўленыя ў шпіталь, піша Reuters.com.
Лічбы ўдакладняюцца. Як распавядаюць тыя, хто выжылі, на борце было 140 — 150 чалавек.
Аднаго з выжыўшых арыштавалі. Яго абвінавачваюць у гандлі мігрантамі.
Некалькі дзён таму судна з мігрантамі адправілася з Турцыі. У асноўным на ім плылі грамадзяне Афганістану, Пакістану. Таксама была пара з Самалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.