У Ізраілі мабілізавалі 300 тысяч рэзервістаў
Ізраільскія вайскоўцы
У Ізраілі за двое сутак мабілізавалі 300 тысяч рэзервістаў. Яны ўжо прыбылі ў свае падраздзяленні. Армія абароны Ізраіля заявіла ў панядзелак, што адноўлены кантроль над усімі населенымі пунктамі, у якія на выходных уварваліся баевікі. Адзначаецца, што зачыстка тэрыторыі працягваецца, але на ёй засталіся ізаляваныя невялікія ўзброеныя групы.
Ізраіль падкрэслівае, што пачынаецца атакуючая фаза аперацыі. У сектары Газа ўжо атакаваны сотні аб'ектаў, звязаныя з ХАМАС. У бліжэйшы час удары будуць нанесеныя па тысячах цэляў. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні пачнецца наземная аперацыя ў Газе. А пакуль аб'яўлена поўная блакада сектара.
Напад ХАМАС з сектара Газа на Ізраіль адбыўся 7 кастрычніка. Ахвярамі тэрарыстаў сталі больш за 800 чалавек, больш за 2 тысячы параненыя, каля сотні ўзятыя ў закладнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.