У Ізраілі ў суд выклікалі... Бога
У Ізраілі ў суд выклікалі... Бога. Здарылася гэта ў горадзе Хайфа, жыхар якога падаў пазоў. Паводле слоў мужчыны, апошнім часам Бог несправядлівы да яго. Як піша The Times of Israel, у пратаколе адзначаецца, што Бог у судзе так і не з'явіўся. Суддзя параіў мужчыне звярнуцца па дапамогу "да каго-небудзь іншага".