У Ізраілі знялі забарону на заняткі ў школах і масавыя мерапрыемствы

Школа ў Ізраілі

Школа ў Ізраілі / olehadash.com

Ізраіль зняў абмежаванні, якія былі ўведзеныя на час атакі Ірана. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведамляе, што аднаўляюцца заняткі ў школах. Таксама зноў дазволена правядзенне сходаў у так званых "зялёных зонах". У раёнах на паўночнай мяжы і ў раёнах каля сектара Газа заняткі ў школах будуць праходзіць з улікам абмежаванняў, якія дзейнічалі да 13 красавіка.

Нагадаем, у ноч на нядзелю Ізраіль быў атакаваны Іранам. Тэгеран выкарыстаў сотні беспілотнікаў і ракет. Гэта, са слоў іранскага кіраўніцтва, быў адказ на атаку амбасады ў Сірыю. Большасць з іранскіх дронаў і ракет былі збітыя яшчэ да таго, як дасягнулі ізраільскай тэрыторыі. Пацярпела сямігадовая дзяўчынка. Яшчэ каля 30 чалавек, па словах ЦАХАЛ, атрымалі медыцынскую дапамогу ў сувязі з лёгкімі пашкоджаннямі або прыступамі панікі.

У момант атакі выказваліся асцярогі, што канфлікт можа разрасціся. Учора Савет Бяспекі ААН правёў экстраннае пасяджэнне ў сувязі з гэтай сітуацыяй. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што людзі на Блізкім Усходзе сутыкнуліся з рэальнай небяспекай поўнамаштабнага канфлікту ў рэгіёне. Ён асудзіў як напад Ізраіля на іранскае консульства ў Дамаску, так і запуск Іранам сотняў беспілотнікаў і ракет. На пасяджэнні адзначыўся афіцыйны прадстаўнік Расіі. Васіль Небензя безумоўна падтрымаў Іран. Ён заявіў, што "крокі Ірана сталі адказам ганебнай бяздзейнасці СБ ААН, зваротнай рэакцыяй на абуральную атаку Ізраіля па Дамаску, прычым далёка не першую".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі