У кацельні цягніка Калінінград-Масква праз беларускую мяжу везлі двух варанаў

У кацельні цягніка Калінінград-Масква праз беларускую мяжу везлі двух варанаў

Двух варанаў спрабавалі нелегальна перавезці праз мяжу ў цягніку Калінінград-Масква, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню.

Жывёлы ў стане анабіёзу былі змешчаныя ў кантэйнер, а ён знаходзіўся ў звычайнай сумцы. Яна была пакінутая ў кацельні вагона з боку працоўнага тамбура. 

Супрацоўнікі мытні перадалі варанаў у Гродзенскі заапарк. Іх далейшы лёс будзе вырашацца пазней.

Знойдзеныя яшчаркі адносяцца да віду белагорлых варанаў, якія жывуць у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Даўжыня знойдзеных жывёлаў складае 130 см і 122 см адпаведна, агульная маса склала амаль 12 кг. Спецыялісты ацэньваюць іх стан як стабільны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі