У каго з кандыдатаў найлепшая эканамічная праграма?
Рымашэўскі абяцае нізкія падаткі і крэдыты пад 3%. Цярэшчанка запэўнівае, што пры ім за 1 рубель будуць даваць 1 долар.
Кастусёў хоча зусім замяніць рубель на талер.А Раманчук абяцае, што інфляцыя будзе менш за 2% у год. Еўрарадыё папрасіла эканамістаў ацаніць самыя запамінальныя прапановы прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
Эканаміст Сяргей Чалы кажа, што абяцанні кандыдатаў праграмай назваць цяжка. Хутчэй гэта проста лозунгі.
Сяргей Чалы: “Праграма мае на ўвазе адказ на пытанне “як?”, а не на пытанне “што?” А калі выступы ідуць на ўзроўні “добра было б зрабіць гэта…”. Ну, канешне, добра. Хто ж супраць, каб і падаткі былі нізкімі, і заробкі з пенсіямі былі вялікімі, і кватэры каштавалі танна? Пытанне — як гэта зрабіць? А адказу няма ні ў каго. Усё ідзе на ўзроўні лозунгаў… Гэта называецца “падмена рашэння задачы яе ўмовамі”.
Эканамісты Сяргей Чалы і Леанід Заіка ў адзін голас раскрытыкавалі праграму Віктара Цярэшчанкі. Паводле словаў экспертаў, там былі проста непісьменныя рэчы.
Сяргей Чалы: “Часта там проста непісьменныя рэчы гучалі ад людзей, якія сябе лічаць эканамістамі. У прыватнасці, у Цярэшчанкі была абсалютна дзіўная рэч, калі ён казаў, што дзякуючы моцнаму рублю будзе расці экспарт. Насамрэч, чым мацней валюта, тым меншы экспарт. То бок усё наадварот — слабая валюта стымулюе экспарт”.
Леанід Заіка: “Я ведаю толькі ўкраінскага эканаміста Цярэшчанку, беларускі эканаміст Цярэшчанка для мяне не існуе, я яго не ведаю. Графікі, якія ён паказваў (структура кошту прадуктаў, доля падаткаў), — гэта даўно вядомыя рэчы; і дэманстраваць іх электарату, прычым вельмі няўдала, на маленькай паперцы — надта непрафесійна”.
Што да прапановы зрабіць курс рубля роўным аднаму долару, то гэта можна зрабіць хоць заўтра, лічыць Сяргей Чалы. Але такі крок нічога не вырашыць.
Сяргей Чалы: “Гэта можна зрабіць хоць заўтра: правесці дэнамінацыю ў тры тысячы разоў — і будзе адзін рубель роўны аднаму долару. І што гэта вырашыць?”
Эканаміст Леанід Заіка найлепшай назваў праграму свайго калегі Яраслава Раманчука.
Леанід Заіка: “Найбольш цікавая праграма, напэўна, з тых, хто прафесійна займаецца эканомікай, — гэта ў Раманчука. Гэта, відаць, адзіная праграма, дзе лагічна і канцэптуальна ўсё звязана. Сапраўды трэба зрабіць ацэнку нашых рэсурсаў. Ганяцца за нафтай не трэба: вазіць яе з Венесуэлы за 600 долараў — бессэнсоўна...”.
Абяцанне Раманчука інфляцыі ніжэй за 2% Леанід Заіка лічыць слушным. Эканаміст расказаў Еўрарадыё, што калі б ён балатаваўся ў прэзідэнты, то паабяцаў бы, што кошты на жыллё знізяцца ў два разы.
Леанід Заіка: “Калі ў Беларусі будзе граматны прэзідэнт, то кошты знізяцца. Я б абяцаў, калі б ішоў на выбары, што кошты на жыллё знізяцца ў два разы. Гэта робіцца элементарна, у гэтым няма абсалютна нічога складанага. Калі не друкаваць грошай, не праводзіць штучную палітыку па падтрымцы неэфектыўнага рублю, калі гэтага не рабіць — то цэны будуць жорсткімі і, мабыць, нават знізяцца…”
Шмат у каго з кандыдатаў былі пункты пра выплаты дапамогі маладым маці. Да прыкладу, Рымашэўскі абяцаў штомесяц выплачваць па 400 долараў на кожнае дзіцё да 5 год. Ці рэальна будзе гэта зрабіць?
Сяргей Чалы: “Я размаўляў з людзьмі, якія ў гэтым пытанні разбіраюцца. Мне сказалі, што нашая дэмаграфічная сітуацыя такая, што ніякі “матчын капітал” праблему не вырашыць. Праблема ў тым, што ў нас скарачаецца колькасць жанчын, якія могуць нараджаць дзяцей. Праблему скарачэння насельніцтва грашыма не вырашыць”.
Сяргей Чалы падзівіўся прапанове кандыдата Ўладзіміра Някляева прадаць нафтаперапрацоўчыя заводы на той падставе, што нафта ўсё адно расійская. І назваў гэта абсурдам.
Сяргей Чалы: “Цікава, чаму такая самая ідэя не прыходзіць у галаву якому-небудзь фінскаму палітыку? Прадаць Расіі дрэваапрацоўчыя папяровыя заводы на той падставе, што ўсё адно яны працуюць на рускім лесе? Тым больш, што там абсалютна ідэнтычная сітуацыя. Там чамусьці не ўзнікае ідэі прадаць завод толькі таму, што сыравіна расійская… Гэта абсурд”.
“Пішы — не пішы праграму, гэта ніяк не адаб’ецца на выбарах”, — такую выснову зрабіў эканаміст Леанід Заіка. — “На сёння я б не надзяляў шмат увагі праграмам. Ніхто з насельніцтва гэтыя праграмы не чытае, у гэтых праграмах закладзеныя толькі рэчы, на якія павінен кляваць электарат...”