У Калодзішчах пад Мінскам затрымалі паўсотні мігрантаў

Затрыманыя ў Калодзішчах замежнікі

Затрыманыя ў Калодзішчах замежнікі / t.me/pressmvd/

У Калодзішчах пад Мінскам затрымалі паўсотні мігрантаў, паведамляе МУС. Грамадзяне Ірана, Індыі, Пакістана, Сірыі, Судана і Шры-Ланкі жылі ў прыватных дамах у аграгарадку. "У нашу краіну яны заехалі наземным транспартам з Расіі, далей планавалі рухацца ў Еўрасаюз. Беларускія візы ў іх адсутнічалі", — заявілі ў міліцыі.

Агулам пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі 54 чалавек. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і вышлюць з нашай краіны.

Гэта не першы сёлета выпадак затрымання мігрантаў у Калодзішчах. Пра такія здарэнні паведамлялася ў студзені і красавіку (яны былі і ў мінулым годзе). МУС час ад часу праводзіць "паказальныя акцыі" — нібыта ідзе барацьба з нелегальнай міграцыяй. Як вядома, Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі