У калоніі зэк-беларус праз тэлефон ашукаў расіян на 3 млн расійскіх рублёў

У калоніі зэк-беларус праз тэлефон ашукаў расіян на 3 млн расійскіх  рублёў

Тэлефонны махляр са студзеня па травень 2015 года скрадаў грошы ў пермскіх пенсіянераў. Яго ахвярамі сталі 46 чалавек, а здабыў ён пры гэтым больш за 3 мільёны расійскіх рублёў.

Як паведамляе sitv.ru, злачынцам апынуўся беларус, які ў гэты час адбываў пакаранне за асабліва цяжкія злачынствы ў сургуцкай калоніі №11. Ён тэлефанаваў пенсіянерам і, скажаючы свой голас, называўся следчым. Мужчына паведамляў ім заведама ілжывую інфармацыю, быццам іх блізкія ўчынілі злачынствы. За спыненне крымінальнага пераследу ён патрабаваў ад 5 да 400 тысяч расійскіх рублёў. Пацярпелыя пераводзілі запатрабаваную суму на QIWI-кашалёк.

Дарэчы, тэлефанаваў зняволены з мабільніка, што забаронена ў рэжымнай установе.

Суд прызначыў зламысніку 11 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за замах на махлярства і махлярства, учыненае з прычыненнем значнага і буйнога ўрону. Ён прысуджаны да штрафу ў 100 тысяч расійскіх рублёў. Акрамя таго, ён павінен выплаціць усе грошы, атрыманыя ад пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі