У канцы траўня запыт "Бабарыка" ў Google стаў больш папулярным за "Лукашэнка"

Хто з кандыдатаў на піку папулярнасці?
Хто з кандыдатаў на піку папулярнасці?

Часта даводзіцца чуць, што беларусы за 26 гадоў "стабільнасці" сталі апалітычным. Збольшага гэта так, але выбарчая кампанія ўсё адно падагравае цікавасць да палітыкі (ну ці, калі хочаце, яе бачнасці) і палітыкаў. А да каго і наколькі? Гэта можна высветліць, напрыклад, параўнаўшы статыстыку пошукавых запытаў у Google Trends.


Як гэта працуе? 


Ставім фільтр па рэгіёне: "Беларусь" — і ўводзім ў Google Trends прозвішчы кандыдатаў. У лідарах "Бабарыка", "Лукашэнка", "Цапкала" і "Ціханоўскі". Так, мы памятаем, што высунулася ў прэзідэнты жонка Сяргея Ціханоўскага Святлана. Але параўноўваць вырашылі "інфлюэнсераў".

В конце мая запрос “Бабарико” в Google стал популярнее запроса “Лукашенко”
Графік папулярнасці запытаў у Google Trends — за апошні год

Тут без сюрпрызаў. Лукашэнка ўвесь час прысутнічае ў інфаполі, іншыя прэтэндэнты з'яўляюцца на графіку толькі зрэдку. Гэтыя даныя атрыманыя так. За 100 бярэцца пікавае значэнне самага папулярнага запыту (у нашым выпадку гэта запыт "Лукашэнка" 9 траўня). На графіку адлюстроўваецца доля ад гэтага максімальнага значэння, якую запыты атрымліваюць у кожны канкрэтны дзень.

Пачынаючы з 8 траўня 2020 года, калі стала вядома дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, графік пачынае істотна мяняцца. І да канца месяца запыт "Бабарыка" па колькасці запытаў у Google абыходзіць "Лукашэнка"! Вось графік за апошні тыдзень:

В конце мая запрос “Бабарико” в Google стал популярнее запроса “Лукашенко”
“Лукашэнка” пачынае саступаць “Бабарыка”

Параметр "Лукашэнка", які пастаянна знаходзіцца на верхніх радках папулярнасці запытаў, пасля 8 траўня пачынае вагацца, а да канца месяца і зусім стаў саступаць запыту "Бабарыка".

А што, калі паглядзець па рэгіёнах?

Ёсць і такая опцыя. На дыстанцыі ў месяц запыт "Лукашэнка" прадказальна лідзіруе ва ўсіх абласцях Беларусі. А вось калі паглядзець апошні тыдзень, то запыт "Бабарыка" ад'ядае ў запыту "Лукашэнка" ладную долю. І нават выходзіць у лідары ў дзвюх абласцях: Мінскай і Гродзенскай!

В конце мая запрос “Бабарико” в Google стал популярнее запроса “Лукашенко”
Пункт “Параўнанне па субрэгіёнах”

Як там справы ў іншых кандыдатаў?

Пошукавая цікавасць да астатніх кандыдатаў на прэзідэнцкае крэсла прыкметна ніжэй. Запыты "Черачэнь", "Канапацкая", "Губарэвіч" заўважныя — за апошні месяц не пераходзілі парога ў 10 балаў ад запыту "Бабарыка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў  Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі