У Карме ў райвыканкаме разглядалі справу 9-гадовага хлопчыка

Удзельнік пасяджэння ў Кармянскім раёвыканкаме

Удзельнік пасяджэння ў Кармянскім раёвыканкаме / kormanews.by

Камісія па справах непаўналетніх Кармянскага райвыканкама (Гомельская вобласць) на чарговым пасяджэнні разглядала некалькі спраў. Самым малодшым з іх фігурантаў быў 9-гадовы хлопчык. У выканкам яго прывяла маці.

Як піша раённая газета, сцвярджаецца, што трэцякласнік адзначаецца сваімі паводзінамі: не хоча вучыцца, зрывае ўрокі, не выконвае хатнія заданні і аднакласнікам вучыцца перашкаджае. На пасяджэнні камісіі перад чыноўнікамі і сілавікамі хлопчык паабяцаў, што надалей будзе паводзіць сябе добра.

Вучні малодшых класаў нярэдка трапляюць у поле зроку камісіі па справах непаўналетніх. У верасні ў Касцюковіцкім райвыканкаме (Магілёўская вобласць) разглядалі "жарт" над міліцыяй вучня 1-га класа мясцовай школы. Яго бацькоў папярэдзілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі