У кастрычніку беларусаў чакае скачок інфляцыі — эксперт BEROC

Эксперты пагназуюць скачок інфляцыі

Эксперты пагназуюць скачок інфляцыі / Еўрарадыё

У верасні інфляцыя ў Беларусі можа быць даволі нізкай, а ў кастрычніку чакаецца яе скачок. Такі прагноз агучыў навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык, перадае сайт "Зеркало".

Паводле словаў эканаміста, скачок будзе звязаны з тым, што якраз у кастрычніку 2022-га Лукашэнка сваім указам забараніў змяняць кошты, а потым урад прыдумаў новы метад іх рэгулявання. Тады ўзровень спажывецкіх цэн знізіўся на 1%.

"Таму нават калі кошты ў кастрычніку не зменяцца, гэта дадасць нам да агульнай гадавой інфляцыі адзін працэнтны пункт. Хутчэй за ўсё, мы ў верасні, верагодна, ўбачым мінімум гадавой інфляцыі, магчыма, крыху ніжэй за 2%, а ў кастрычніку пойдзе дастаткова моцны рост", — кажа Харытончык.

На яго думку, да канца года інфляцыя будзе ў дыяпазоне 5-7%. Дарэчы, прыкладна такі ўзровень інфляцыі па выніках года прагназавалі і ўлады.

Як паведамлялася раней, у жніўні ў Беларусі была зафіксаваная дэфляцыя — 0,3%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі