У Казахстане затрымалі былога міністра ўнутраных спраў

Ерлан Тургумбаеў

Ерлан Тургумбаеў / inform.kz

У Казахстане затрымалі былога міністра ўнутраных спраў. Ерлана Тургумбаева падазраюць у "перавышэнні ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы", паведамляе vlast.kz.

Генпракуратура Казахстана адзначае, што затрыманне былога сілавіка звязана з расследаваннем справы аб падзеях студзеня 2022 года. Тады ў краіне адбываліся масавыя пратэсты і сутыкненні з паліцыяй, загінулі сотні людзей. Расследуецца і незабеспячэнне правапарадку і бяспекі ў перыяд студзеньскіх падзей, і факты прымянення катаванняў да грамадзян.

Тургумбаева дапытвалі ў сакавіку 2024-га, але не было вядома, ці ён сведка, ці падазраваны.

Ерлан Тургумбаеў працаваў у праваахоўных органах з 1984 года. Міністрам унутраных спраў ён стаў у 2019-м і тройчы перапрызначаўся. У лютым 2022 года быў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных спраў і прызначаны дарадцам прэзідэнта Казахстана. Праз паўгода Тургумбаева вызвалілі і ад гэтай пасады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі