У КДБ РБ заявілі пра затрыманне ў Гродне падазраванага ў шпіянажы
У КДБ РБ заявілі пра затрыманне 25 сакавіка ў Гродне падазраванага ў шпіянажы на карысць Польшчы. Гэта польскі грамадзянін, які пастаянна жыў у гэтым беларускім горадзе, паведамляе БЕЛТА.
Па версіі КДБ, калі па месцы жыхарства падазраванага праходзілі следчыя дзеянні, там з'явіліся генконсул Польшчы ў Гродне Анджэй Рачкоўскі і консул Марцін Хрустэль. Яны нібыта "у парушэнне беларускага заканадаўства спрабавалі перашкодзіць правядзенню працэсуальных дзеянняў". КДБ паскардзіўся на "неправамерныя дзеянні польскіх дыпламатаў" у МЗС РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.