У Кіеве падчас сутыкненняў пацярпелі каля 100 міліцыянтаў

Сутыкненні паміж байцамі спецпадраздзялення "Беркут" і мітынгоўцамі адбываліся ва ўрадавым квартале ўкраінскай сталіцы на працягу некалькіх гадзінаў. Міліцыянты атрымалі раненні ад кінутых у іх камянёў, бутэлек з запальваючай сумессю. У сваю чаргу, "Беркут" выкарыстоўваў слёзацечны газ і святлошумавыя гранаты.



УНІАН адзначае, што імітацыю штурму будынка Адміністрацыі прэзідэнта здзейснілі каля 500 добра падрыхтаваных маладых людзей. Яны выкрыквалі лозунгі на ўкраінскай мове, а паміж сабой размаўлялі па-руску. З'явілася версія, што штурм быў правакацыяй расійскіх спецслужбаў.

Як стала вядома, у Кіеве траўмы атрымалі 22 мітынгоўца.
 

Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча (хроніка падзеяў, відэа)
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі