У Кіеве заявілі, што ў Беларусі грыбная, ягадная, шпіёнская, эканамічная істэрыі

У Кіеве заявілі, што ў Беларусі грыбная, ягадная, шпіёнская, эканамічная істэрыі

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін пракаментаваў апошнія скандальныя падзеі ў беларуска-ўкраінскіх адносінах. “З Беларуссю спачатку грыбная істэрыя, пасля ягадная істэрыя, пасля шпіёнская істэрыя, пасля, нейкая эканамічная. Камусьці выгадна пабудаваць логіку датычна Украіны, якая працуе ў Беларусі, што па вызначэнні татальнае глупства”, — цытуе словы Клімкіна сайт interfax.com.ua.

Міністр адзначыў, што, аналізуючы дадзеную сітуацыю, неабходна прымаць да ўвагі беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2017”, якія прайшлі ў верасні сёлета. Павел Клімкін лічыць, што мэтай вучэнняў была адпрацоўка наступальных аперацый.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы ўкраінскі журналіст Павел Шаройка. КДБ заявіў, што ўкраінец мае званне палкоўніка і займаўся ў Беларусі шпіянажам, стварыў “шпіёнскую сетку”. З Беларусі быў высланы ўкраінскі дыпламат, у адказ Украіна выслала беларускага дыпламата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі