У кінатэатрах Магілёва не пакажуць "Багемскую рапсодыю"
Легендарны фільм пра гурт Queen і яго вакаліста Фрэдзі Меркуры "Багемская рапсодыя" паказваюць ва ўсіх абласных гарадах, акрамя Магілёва, дзе дзейнічаюць пяць кінатэатраў. Як адзначае mogilev.online, у мясцовым кінавідэапракаце спасылаюцца на недахоп грошай, а кампанія-дыстрыб'ютар на саступкі не ідзе.
Начальнік репертуальнага аддзела Наталля Сідарэнка кажа, што людзі часта тэлефануюць і пытаюцца, чаму не паказваюць "Багемскую рапсодыю". Пры гэтым фільм уключаны ў рэпертуар пракату. Перамовы з дыстрыб'ютарам працягваюцца.