У кіраўніка латвійскай контрразведкі скралі камп'ютар
Злодзеі забраліся ў кватэру, якую арандуе кіраўнік контрразведкі Латвіі Яніс Майзіціс, і скралі партатыўны камп'ютар, піша mixnews.lv.
Па словах прадстаўнікоў ведамства, здабычай зламыснікаў стаў асабісты камп'ютар Майзіціса і ў ім не было сакрэтнай інфармацыі. Яны дадалі, што на камп'ютары размяшчалася інфармацыя асабістага парадку, якую іх дырэктар не жадае каментаваць публічна.
Паводле закону, ахова кіраўніку контрразведкі не належыць. Расследаваннем інцыдэнту займаецца паліцыя.