У кітайскім порце заўважылі судна, датычнае да паставак у Расію зброі з КНДР
Грузавое судна "Ангара"
На кітайскай верфі ў правінцыі Чжэцзян заўважылі расійскі грузавы карабель "Ангара". Гэта судна са жніўня 2023 года пераправіла ў Расію з КНДР тысячы кантэйнераў, у якіх меркавана знаходзіліся паўночнакарэйскія боепрыпасы. "Ангара" знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. На верфі ў Кітаі яна стаіць з лютага, піша Reutsers са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі.
"Прысутнасць карабля ў кітайскім порце падкрэслівае праблемы, з якімі сутыкаюцца Злучаныя Штаты і іх союзнікі, якія спрабуюць перакрыць вайсковую і эканамічную падтрымку Расіі", — адзначае агенцтва. У апошні час амерыканскія афіцыйныя асобы сталі часцей выказвацца аб удзеле Кітая ў канфлікце, яны ў тым ліку папярэджвалі КНР аб недапушчальнасці дапамогі Расіі.
Чакаецца, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на гэтым тыдні падчас візіту дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў КНР. Раней намеснік Блінкена Курт Кэмпбэл казаў, што Вашынгтон не будзе" сядзець у баку", калі Пекін павялічыць сваю падтрымку Маскве.
"Калі дзяржсакратар Блінкен сустрэнецца са сваімі калегамі з КНР на гэтым тыдні, ён разгледзіць шэраг праблем, уключаючы вайну Расіі супраць Украіны і стасункі паміж Расіяй і КНДР", — казаў Кэмпбэл, анансуючы візіт Блінкена ў Кітай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.