У кнігарнях у Беларусі шукаюць кнігі, якія “скажаюць гістарычную праўду"
У РБ у кнігарнях шукаюць "крамолу"
Мінінфарм даручыў кнігарням самастойна "правесці рэвізію". Шукаюць кнігі, "распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь". На думку чыноўнікаў, яны “скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць", а таксама "прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя стасункі” і г. д.
Таксама Мінінфарм хоча знайсці і зняць з продажу кнігі пра палавое выхаванне дзяцей, якія “могуць сказіць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.