У Кобрынскім раёне грузавік з'ехаў з трасы і зламаў дрэва (фота)

У Кобрынскім раёне грузавік з'ехаў з трасы і зламаў дрэва (фота)

У Кобрынскім раёне грузавік МАЗ з Баранавічаў, які перавозіў панэлі, з'ехаў з трасы М1 і зламаў дрэва. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 11 верасня. У нейкі момант 48-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, яго з разбітай кабіны вызвалілі ратавальнікі. Пацярпелы знаходзіцца ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі