У кожным абласным цэнтры Беларусі створаць цэнтры кітайскай гімнастыкі
Аляксандр Лукашэнка перад адлётам у Кітай падпісаў дырэктыву № 5. Яна прысвечана развіццю двухбаковых адносінаў з Пекінам, інфармуе "Прессбол".
Дакумент 2 верасня з'явіўся на Нацыянальным прававым партале. Між іншым, ім прадугледжаны двухбаковы рост беларускага экспарту, стварэнне цэнтраў кітайскай гімнастыкі. Да 1 студзеня 2016-га беларускі бок разам з кітайцамі распрацуе праграму стварэння да 2018 года цэнтраў традыцыйнай кітайскай медыцыны і цэнтраў традыцыйнай кітайскай гімнастыкі ў Мінску, Гродне, Брэсце, Віцебску, Магілёве і Гомелі.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з трохдзённым візітам у Кітаі (гл. відэа).
Фота: ByMedia.net