У красавіку ў Мінску пройдзе масавая стэрылізацыя бадзяжных кошак і сабак

У красавіку ў Мінску пройдзе масавая стэрылізацыя бадзяжных кошак і сабак

У Мінску пройдзе масавая стэрылізацыя бадзяжных кошак і сабак. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы Брыжыт Алуа, прадстаўніцы міжнароднага Фонда дапамогі жывёлам французскай кіназоркі Брыжыт Бардо, у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Акцыю будзе фінансаваць фонд, які паставіў адну ўмову —  жывёлам захаваюць жыццё. У красавіку ў стэрылізацыі паўдзельнічаюць нямецкія ветэрынары, восенню — амерыканскія спецыялісты, дадае minsknews.by.

Зааабаронцы  прапануюць стварыць у беларускай сталіцы спецыяльны цэнтр па масавай стэрылізацыі жывёл — і бадзяжных, і хатніх. Мяркуецца, што гэта дапамагло б кантраляваць колькасць беспрытульных кошак і сабак, не дапускаць іх знішчэння.

Як стала вядома, у нашай краіне збіраюцца абнавіць правілы ўтрымання свойскіх жывёл. З ініцыятывы Міністэрства ЖКГ ужо падрыхтаваны праект урадавай пастановы. Між іншым, у ім выкладзены правілы абыходжання з хатнімі жывёламі, рэгламентаваная іх дапушчальная колькасць — не больш трох у адной кватэры, паведамляе тэлеканал СТБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі