У Краснаярску асудзілі расіяніна, які хацеў ваяваць за Украіну
Расіяніна затрымалі беларускія памежнікі і перадалі прадстаўнікам ФСБ / "Коммерсант"
Чатыры гады і восем месяцаў калоніі строгага рэжыму прысудзілі жыхару Краснаярска, які хацеў ваяваць за Украіну. Трапіць на вайну ён спрабаваў праз Беларусь. Гісторыю 30-гадовага Сяргея Улукшонава распавядае "Коммерсант".
Мужчыну затрымалі яшчэ вясной на беларуска-ўкраінскай мяжы. У красавіку ён прыляцеў у Мінск, стэлефанаваўся з прадстаўніком Службы бяспекі Украіны (СБУ). Яму расказалі, як перайсці мяжу. Але план не здзейсніўся — Улукшонава затрымалі беларускія памежнікі і перадалі ФСБ Расіі. У яго ў тэлефоне сілавікі знайшлі аўдыёзапіс размовы з прадстаўніком СБУ і перапіску з ім. Мужчына прызнаў віну.
Напярэдадні ў ФСБ Расіі распавялі пра затрыманне ў аэрапорце Краснаярска яшчэ аднаго сібірака — жыхара Абакана, які таксама збіраўся ехаць ваяваць за Украіну. Яго падазраюць у замаху на здраду дзяржаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.