У Краснаярску тры месяцы збіралі першы тралейбус, яго кузаў прывезлі з Беларусі

У Краснаярску тры месяцы збіралі першы тралейбус, яго кузаў прывезлі з Беларусі

У Краснаярску сабралі першы ў гісторыі горада тралейбус. Як піша newslab.ru, яго кузаў прывезлі з Беларусі. Сцвярджаецца, што астатнія камплектуючыя — расійскія. На зборку спатрэбілася тры месяцы. Займаліся ёй спецыялісты мясцовай кампаніі і беларускай "БКМ Холдынг".

Расійскае выданне адзначае, што ў далейшым тралейбусы плануюць збіраць хутчэй — за месяц. Але пры ўмове, што будуць усе дэталі (кузавы працягнуць вазіць з Беларусі). Што да сабранага тралейбуса, то на лінію яго адпраўляць пакуль не плануюць.

У Краснаярску тры месяцы збіралі першы тралейбус, яго кузаў прывезлі з Беларусі
newslab.ru
У Краснаярску тры месяцы збіралі першы тралейбус, яго кузаў прывезлі з Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі