У Крыме, верагодна, патапілі апошні карабель-носьбіт крылатых ракет РФ — УСУ

Малы ракетны карабель "Цыклон"

Малы ракетны карабель "Цыклон" / arbatmedia.kz

Ваенна-марскія сілы Украіны (ВМС), хутчэй за ўсё, знішчылі расійскі карабель "Цыклон", які мог несці крылатыя ракеты і выкарыстоўваўся як адзін са сродкаў супрацьпаветранай абароны ў гэтым раёне. Пра гэта прадстаўнік ВМС Украіны Дзмітрый Плецянчук заявіў у каментары для Радыё "Свабода".

"Насамрэч гэтая інфармацыя ўсё яшчэ верыфікуецца. Таму што каб быць упэўненым на 100 адсоткаў, трэба ўсё ж атрымаць адпаведныя вынікі аб'ектыўнага кантролю. Як толькі мы будзем мець гэтыя вынікі, мы абавязкова грамадскасці пра гэта паведамім. Але — так, дастаткова высокая", — кажа Плецянчук.

Раней украінскія вайскоўцы паведамілі, што падчас атакі 19 траўня знішчылі расійскі тральшчык "Каўровец". "Цыклон" можа стаць другім караблём, які быў знішчаны ў тую ноч.

"Цыклон" быў апошнім расійскім караблём у раёне Крыма, які мог запускаць крылатыя ракеты. Бліжэйшыя падобныя караблі знаходзяцца ў акваторыі Наварасійска. Знішчэнне "Цыклона", як кажа Плецянчук, дасць украінскім вайскоўцам больш часу на рэагаванне пры запуску крылатых ракет з боку расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі