У Кубку федэрацыі тэнісісткі зборнай Беларусі згуляюць дома з Нідэрландамі
У харвацкім Заграбе прайшло лёсаванне розыгрышу тэніснага Кубка федэрацыі 2017 года. Як вядома, сёлета жаночая тэнісная зборная Беларусі прабілася ў элітны дывізіён — Сусветную групу. Там яе чакае хатні матч са зборнай Нідэрландаў. Ён прызначаны на 11-12 лютага 2017-га.
Варта адзначыць, што ў сусветным камандным рэйтынгу беларуская зборная займае 8-е месца, зборная Нідэрландаў — 6-е.