У Латвіі мігрантаў хочуць адганяць гукавымі прыладамі з псіхалагічным уздзеяннем

Мяжа Латвіі / Reuters

Мяжа Латвіі / Reuters

У Латвіі супраць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю хочуць ужываць гукавыя прылады з псіхалагічным уздзеяннем, піша delfi.lv.

Адпаведныя папраўкі ў нарматыўныя акты ўрад Латвіі разгледзіць 29 жніўня. Калі іх прымуць, то Дзяржаўная памежная ахова атрымае права выкарыстоўваць такія прылады.

Гэтыфя прылады маюць несмяротны прынцып прымянення: яны ствараюць моцны шум у пэўным напрамку, які выклікае ў чалавека дыскамфорт. Ужывацца яны будуць для таго, каб не дапусціць сітуацыі, калі памежнікі своечасова не здолеюць адрэагаваць на спробы масавага праходу мігрантаў у Латвію.

У Латвіі прагназуюць, што на беларуска-латвійскай мяжы па-ранейшаму будуць збірацца вялікія групы мігрантаў, каб нелегальна трапіць у Латвію. Пры гэтым магчымыя правакацыі і беспарадкі, а таксама нанясенне шкоды інфраструктуры.

Сёлета на мяжы з Беларуссю латвійскія памежнікі спынілі спробы 6643 чалавек незаконна перасячы мяжу Латвіі. 305 чалавек прапусцілі ў Латвію з гуманітарных меркаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі